Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі назвала учарашнюю акцыю апазыцыі “злосным парушэньнем грамадзкага парадку”.


Пра гэта агенцтву “Інтэрфакс” паведаміў прадстаўнік МУС Беларусі Алег Сьлепчанка.

Паводле ягоных словаў, акцыя была несанкцыянаванай, яе ўдзельнікі палілі факелы, выйшлі на праездную частку праспэкту Незалежнасьці, перашкаджалі руху транспарту”.

“Дзеяньні ўдзельнікаў акцыі задакумэнтаваныя, ёсьць відэаматэрыялы. Пасьля таго як міліцыя цалкам прааналізуе інфармацыю, яна будзе перададзеная ў Генэральную пракуратуру для прававой ацэнкі дзеяньняў ўдзельнікаў акцыі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG