Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Вячорка: “Эўропа прайграла двубой з Лукашэнкам”


Вінцук Вячорка

Вінцук Вячорка

Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў БНФ лідэры апазыцыі далі сваю ацэнку выбарчай кампаніі.


Вячорка: “Машына баіцца адыйсьці нават на мілімэтар ад накатанай сьцежкі. Мае назіраньні – тыя людзі, якія яшчэ чатыры гады таму падтрымлівалі Лукашэнку, перайшлі ў разрад агрэсіўна-абыякавых – “нікуды ня пойдзем, галасаваць ня будзем". Гэта важны зрух. Лукашэнка пазбаўляецца падтрымкі сярод гэтых людзей.

Але дэмакратычная частка грамадзтва нікуды не падзелася. І гэта важна для эўрапейскіх палітыкаў. Некаторыя замежныя назіральнікі сапраўды “шукаюць пазытыў” Магчыма знаходзяць, бо на ўчастках чыста, падмецена, старшыня камісіі ўсьміхаецца.

Пасьля таго, як нашых людзей не ўключылі ва ўчастковыя камісіі, можна было не гаварыць пра шанцы нашых кандыдатаў. Наш член акруговай камісіі пайшоў па ўчастковых камісіях зьбіраць зьвесткі пра яўку. Яны абнахабіліся да таго, што яму, сябру акруговай камісіі, не давалі дадзеныя.

Адзіны ўчастак, дзе наш кандыдат перамог – гэта там, дзе быў наш чалавек ва ўчастковай камісіі.

Я думаю, што Эўропа прайграла двубой з Лукашэнкам, бо думала, што зь ім можна гаварыць пра кампрамісы. Але Лукашэнка, калі чуе слова “кампраміс”, успрымае гэта як слабасьць, у яго далёка не эўрапейская мэнтальнасьць”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG