Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Калякін не чакае пазытыўнай ацэнкі выбараў ад АБСЭ


Сяргей Калякін

Сяргей Калякін

Лідэр ПКБ Сяргей Калякін перакананы, што мінулыя выбары прадэманстравалі: сыстэма наўрад ці будзе мяняцца.


“У многіх месцах для ўладаў для фальсыфікацыяў не хапіла нават датэрміновага галасаваньня”.

Спадар Калякін прывёў прыклад сваю акругу, дзе назіральнікі на кожным участку лічылі людзей, якія галасавалі і амаль усюды розьніца з афіцыйнымі вынікамі яўкі складала 200 чалавек.

“Я не думаю, што АБСЭ дасьць пазытыўную ацэнку гэтым выбарам. Мяркую, што спадар Арэнс даражыць сваёй рэпутацыяй. Хаця некаторыя назіральнікі прыехалі сюды з устаноўкай шукаць пазытыў. Але расчараваньне ў многіх палітыкаў Эўропы будзе значна мацнейшым, чым у нас. Бо мы прывыклі: Лукашэнка часта кідаў беларускі народ, але Эўропу ён кінуў упершыню”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG