Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Лябедзька: “Лукашэнка “кінуў” эўрапейцаў”


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Лідэры аб’яднаных дэмакратычных сіл сёньня выступілі з ацэнкамі ўчарашніх выбараў у Палату прадстаўнікоў.


Старшыня АГП назваў мінулую кампанію “чарговым сцэнаром “элегантнай перамогі”, якая не прадугледжвае падліку галасоў.

“Яны нават не імітавалі падлік галасоў. Чаму так здарылася? Бо Лукашэнка думае пра прэзыдэнцкія выбары, пра 2010 год. Калі зараз пайсьці насустрач эўрапейцам, то гэта можа быць расцэнена як слабасьць”.

На думку спадара Лябедзькі, АДС выйшлі з кампаніі ня ў самым дрэнным стане:

“Зараз сытуацыя для нас зноў чорна-белая. Мы не павінны гадаць, чаму некаторыя нашы калегі прайшлі ў парлямэнт, калі б яны прайшлі, мы не павінны гадаць, што думае ўлада, зараз зноў сытуацыя чорна-белая”.

У самай дрэннай сытуацыя апынулася Эўропа, -- перакананы А. Лябедзька:

“Не ведаю, якія словы падабраць, бо іх кінулі. Гэта ёсьць паразай эўрапейскай дыпляматыі, тых эўрапейскіх палітыкаў, якія прагназавалі, які бізнэс мог бы прыйсьці сюды. Можа Лукашэнка за апошнія дні атрымаў ад Масквы прапановы, ад якіх ён не можа адмовіцца, таму ён кінуў эўрапейцаў”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG