Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніводзін апанэнт дзейнай улады ў парлямэнт не трапіў. Назіральнікі і ўдзельнікі выбарчага працэсу ацэньваюць сёньня мінулую кампанію. Рэакцыя на выбары. ТЭМА ДНЯ.


ВАШАЯ АЦЭНКА ЎЧАРАШНІХ ВЫБАРАЎ. ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ


З.Пазьняк: "Сьляпыя выканаўцы бесталковых указаньняў Эўропы"

Выбары ў Палату не адбыліся. Выбарчы фарс рэжыму па абдурваньні народу поўнасьцю праваліўся. Тое, што ня гледзячы на відавочны для ўсіх правал, Цэнтральная выбарчая камісія аб'явіла, што быццам бы прагаласавала 75 адсоткаў выбаршчыкаў, сьведчыць аб адкрытай і нахабнай узурпацыі ўлады ў Беларусі

Guardian: “Сур’ёзны сумнеў у шчырасьці Лукашэнкі”

Заходнія сродкі масавай інфармацыі камэнтуюць вынікі выбараў у Беларусі.

Праваабаронцы пра вынікі выбараў

Склад камісій, непразрыстасьць іх працы, прымус да датэрміновага галасаваньня, закрытасьць адносна назіраньня падчас падліку галасоў — гэта ўсё, на думку праваабаронцаў, не адпавядала Капэнгагенскім дакумэнтам АБСЭ і нават беларускаму заканадаўству.

Рэгіянальныя лідэры камэнтуюць вынікі выбараў

Сёньня апазыцыйныя палітыкі ў рэгіёнах абмяркоўваюць вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. На гэтыя сустрэчы былі запрошаныя назіральнікі ад АБСЭ. Таксама абмяркоўваліся тэксты скаргаў у Цэнтравыбаркам пра шматлікія парушэньні Выбарчага кодэксу.

“Маё волевыяўленьне — не гуляць больш у гэтую гульню”

Напярэдадні выбараў мы прапанавалі нашым слухачам стаць грамадзкімі карэспандэнтамі Свабоды і паведамляць пра дэталі выбарчага працэсу, якія не адпавядаюць закону. Увечары 28 верасьня з намі зьвязаўся настаўнік зь мястэчка Краснапольле Расонскага раёну Алесь Яжэвіч, які расказаў да чаго прывяло яго рашэньне ня браць удзелу ў выбарах.


А.Міхалевіч: Лукашэнка паказаў Захаду сваю недамоваздольнасьць

“Трэба чакаць вяртаньня да таго, што было перад кампаніяй, таго, да чаго, па вялікім рахунку, усе мы даўно прызвычаіліся — звычайнага перасьледу, на жаль, звычайных для нас справаў канфіскацыі матэрыялаў, магчыма — і новых палітвязьняў”.

М.Грыб: “Ніякай адлігі ня будзе”

“Я не разумею А.Лукашэнку як кіраўніка. Пачаўшы гэтую гульню, можна было б працягваць далей. Але ён баіцца нават каго-небудзь дапусьціць у гэты парлямэнт. Мне падаецца, што ён распачаў гульню ў кірунку Захаду на прызнаньне выбараў, а потым яе і перарваў, згуляў шахматнай дошкай па галаве”.


А.Лагвінец: АБСЭ не падманеш

“Відавочна, што экспэртаў АБСЭ не падманеш прыгожымі карцінкамі, салодкімі запэўніваньнямі Цэнтральнай выбарчай камісіі”, - лічыць палітолаг Алесь Лагвінец.


Званкі на Свабоду: “Вынікі выбараў прагназаваныя”

“Людзі ня вераць, што “палатка” што-небудзь вырашае. А на дэпутатаў глядзяць як на людзей, якія імкнуцца да кармушкі — карыта для атрыманьня лепшых умоў, таму што трапіўшы ў “палатку”


110:0 на карысьць улады

Новы парлямэнт выглядае яшчэ больш бюракратычна-чынавенскім за цяперашні. Сярод новых дэпутатаў — чыноўнікі з Адміністрацыі прэзыдэнта, кіраўнік Віцебскага аблвыканкаму, намесьнікі старшыняў аблвыканкамаў шэрагу абласьцей, чыноўнікі гарадзкога і рэгіянальнага ўзроўняў.

Парлямэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ

Нягледзячы на некаторыя дробныя паляпшэньні, парлямэнцкія выбары 28 верасьня ў Беларусі ў канчатковым выніку не адпавядалі стандартам АБСЭ для дэмакратычных выбараў.


Эўрапейская кааліцыя лічыць выбары сфальшаванымі

У адмысловай заяве з нагоды завяршэньня выбарчай кампаніі Эўрапейская кааліцыя назвала выбары “недэмакратычнымі і несвабоднымі”.

МУС перадаць матэрыялы пра акцыю апазыцыі ў Генпракуратуру

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі назвала учарашнюю акцыю апазыцыі “злосным парушэньнем грамадзкага парадку”.

Я.Ленарчыч: выяўлены важныя недахопы

Місія АБСЭ па назіраньні за выбарамі ў Беларусі распаўсюдзіла заяву, у якой зьняпраўдзіла інфармацыю, пададзеную ўчора па беларускіх тэлеканалах БТ і ОНТ.



Назіральнікі зафіксавалі ўскрытую скрыню для галасаваньня

“Сумленных выбараў не было. Нашыя назіральнікі зарэгістравалі шмат парушэньняў і нават тое, што скрыня для датэрміновага галасаваньня на адным з участкаў была ўскрытая. Гэта ўсё мы зафіксавалі дакумэнтальна”.

У.Кацора: “Апазыцыя падыграла рэжыму”

Здарылася тое, што мусіла адбыцца. У мяне не было сумневу, што менавіта так і будзе. Таму мы пасьлядоўна прапаноўвалі ўсёй апазыцыі стратэгію, каб горшага не адбылося. Каб годна выйсьці з такой сытуацыі".



Назіральнікі ад СНД шкадуюць, што апазыцыя ня трапіла ў парлямэнт

Місія назіральнікаў СНД прызнала ўчарашнія выбары ў Беларусі адпаведнымі беларускім і міжнародным нормам.

В.Вячорка: “Эўропа прайграла двубой з Лукашэнкам”

“Машына баіцца адыйсьці нават на мілімэтар ад накатанай сьцежкі. Мае назіраньні – тыя людзі, якія яшчэ чатыры гады таму падтрымлівалі Лукашэнку, перайшлі ў разрад агрэсіўна-абыякавых – “нікуды ня пойдзем, галасаваць ня будзем".


Другога тура ня будзе

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што ва ўсіх акругах дэпутаты былі абраныя ўжо ў першым туры. Л.Ярмошына зьбіраецца склікаць чарговую Палату прадстаўнікоў да 25 кастрычніка.



С.Калякін не чакае пазытыўнай ацэнкі выбараў ад АБСЭ

Лідэр ПКБ Сяргей Калякін перакананы, што мінулыя выбары прадэманстравалі: сыстэма наўрад ці будзе мяняцца. “У многіх месцах для ўладаў для фальсыфікацыяў не хапіла нават датэрміновага галасаваньня”.



А.Лябедзька: “Лукашэнка “кінуў” эўрапейцаў”


“Не ведаю, якія словы падабраць, бо іх кінулі. Гэта ёсьць паразай эўрапейскай дыпляматыі, тых эўрапейскіх палітыкаў, якія прагназавалі, які бізнэс мог бы прыйсьці сюды. Можа Лукашэнка за апошнія дні атрымаў ад Масквы прапановы, ад якіх ён не можа адмовіцца, таму ён кінуў эўрапейцаў”.



На гэтых выбарах ў Палату прадстаўнікоў інтрыгі не было. Паводле папярэдніх вынікаў галасаваньня ніхто з апазыцыі не атрымаў дэпутацкага мандата. Выбары выйгралі людзі, якія адносяцца да сярэдняга зьвяна дзяржаўна-гаспадарчай намэнклятуры, прычым у першым туры і з вялікім адрывам ад супернікаў. Сьпіс абраных дэпутатаў, агучаны старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, амаль цалкам супаў з апублікаваным тыдзень таму “Народнай воляй” сьпісам зацьверджаных уладай кандыдатаў, прысланым у рэдакцыю гэтай газэты ананімным чыноўнікам. Адзінай неспадзяванкай кампаніі стаў хіба што пройгрыш Віктара Кучынскага дырэктару ЗАТ Аляксандру Зазулю ў Кобрыне.

Апазыцыйныя кандыдаты скардзіліся на перашкоды ў арганізацыі назіраньня за падлікам галасоў, на ўжываньні ўладай адміністратыўнага рэсурсу з мэтай забясьпечыць вялікую яўку на датэрміновае галасаваньне і іншыя парушэньні. Апазыцыя не прызнала вынікі выбараў і правяла ўчора ўвечары ў цэнтры Менску акцыю пратэсту.

Ацэнкі аналітыкаў

"Тое, што адбываецца - сьведчаньне памылкі Эўропы"

КРОНІКА 28 ВЕРАСЬНЯ



Вынікі выбараў па 110 акругах


№ акругіпераможцахто прайграў
1Алег ВялічкаАнатоль Ляўковіч, БСДПГ
2Ларыса БагдановічЗьміцер Шыманскі, БНФ
3Ганна АнішчукІгар Маслоўскі, БСДП(Г)
4Ніна ФедарукАнатоль Новік, ПКБ
5Анатоль ВаньковічМікалай Чарнавус, АГП
6Сьвятлана Пішч
7Уладзімер МайсюкРыгор Грык, АГП
8Мікалай АндрэйчукВалянцін Лазарэнкаў, БСДП(Г)
9Яўген КазімірчыкЮрась Губарэвіч, ПБНФ
10Уладзімер .ЗдановічУладзімер Казека, БНФ
11Леанід Кавалевіч
12Аляксандар ЗазуляАляксандар Мех
13Ларыса ВершаловічВіталь Каратыш, беспартыйны
14Зінаіда МандроўскаяЯўген Перац, ПКБ
15Канстанцін Шэўчык
16Ніна Кульша
17Генадзь Грыцкевіч
18Віктар АўчыньнікаўІрына Яскевіч
19Сяргей Сямашка
20Аляксанда ЛасякінАляксандар Вінаградаў, ПКБ
21Васіль БайкоўЛеанід Аўтухоў, ПБНФ
22Уладзімер АндрэйчанкаЯраслаў Берніковіч, ПБНФ
23Анфім Міхалевіч
24Уладзімер СкавародкаВіктар Шульга, АГП
25Інна Антонава
26Уладзімер ЖарэлаУладзімер Юржыц, АГП
27Уладзімер АдашкевічГанна Леўчанкава, ПБНФ
28Пётар ЮкжыкАльберт Маркаў, БСДП(Г)
29Эдуард Казура
30Аляксандар ПапкоўСяргей Вазьняк, ПКБ
31Аляксандар ЧыкілеўВіктар Хоміч, ПКБ
32Аляксандар БяляеўУладзімер Сякерка, ПКБ
33Аляксандар Шаўко
34Ларыса Кузьняцова
35Тацяна ФілімончыкСяргей Сергяенка, ПКБ
36Аляксандар Шацько
37Уладзімер Маёраў
38Уладзімер Кружанаў
39Міхал РусыМіхал Селівонец, ПКБ
40Уладзімер БатанВалеры Рыбчанка, ПКБ
41Раіса ЦіханскаяВіктар Назаранка, ПКБ
42Яўген АрцюшэнкаЛеанід Арлоў, АГП
43Сяргей КаноплічУладзімер Гаўрыленка, АГП
44Ала Ісачанка
46Валяньціна КавалёваСяргей Дайнэка, ПКБ
47Георгі Дашкевіч
48Леанід Эльяшэвіч
49Аляксандар АнтоненкаВадзім Саранчукоў, ПБНФ, Аляксандар Васільеў, былы палітвязень, Сяргей Кузьмянок, беспартыйны
50Сяргей МаскевічСяргей Антусевіч, ПБНФ
51Марына РэмшаЯраслаў Раманчук, АГП
52Мікалай ГарбачонакВіктар Падчыненкаў, АГП
53Валяньціна Лузіна
54Тамара Клябан
55Міхал АрдаЯніна Гузоўская, ПКБ
56Васіль Сьцяпура
57Філіп Богуш
58Мечыслаў КасьцюкІван Шэга, БНФ
59Тацяна Голубева
60Марыя Бірукова
61Уладзімер Пятровіч
62Віктар ГумінскіВіткар Гарбачоў, АГП
63Васіль Гур’янаў
64Ігар Сьпільчанка
65Алег КотТацяна Ваніна, беспартыйная
66Васіль ЛюцікаўАляксандар Валчанін, АГП
67Генадзь Дземчык
68Васіль УсікАрцём Агафонаў, АГП
69Ганна ЛявіцкаяАлег Шапавалаў, ПКБ
70Мікалай ЖгунАляксандар Шумкевіч, АГП
71Уладзімер Сінякоў
72Алена Новіч
73Алена ДзікавіцкаяСяргей Салдаценка, БСПД(Г)
74Інэса КляшчукАнатоль Юрэвіч БСПД(Г)
75Яўген АбаленскіАляксандар Цацура, АГП
76Алена Лаўрукевіч
77Іван БагацькаВалеры Фралоў, БСПД(Г)
78Алена ШамальУладзімер Сямашка, АГП, Алена Мядзьведзева, БСПД(Г)
79Уладзімер КарпякГанна Гатавец, АГП
80Анатоль ГлазАляксандар Чыгір
81Тацяна АсмалоўскаяАндрэй Юркоў
83Тамара БелкінаСяргей Няроўны
84Уладзімер Васіленка
85Аляксандар ЮшкевічЮры Ленкін, ПКБ
86Тацяна Ісачанка
87Яўген Мельнікаў
88Аляксандар Розганаў
89Сяргей КрыжэвічТаісія Кабанчук
90Валеры ІваноўРыгор Костіусёў, БНФ
91Галіна ЮргелевічАляксандар Бухвостаў
92Аляксанадар Высоцкі
93Анатоль Павловіч
94Генадзь ДавыдзькаУладзімер Навасяд
95Валянціна Леаненка
96Сяргей Гоман
97Аляксей Казлоў
98Віктар Талкачоў
99Сьвятлана Шылава
100Ігар КарпенкаВаляньціна Сьвяцкая, БНФ
101Аляксей КузьмічСтаніслаў Шушкевіч, БСДГ
Віталь Рымашэўскі, беспартыйны
102Валянціна ЛукашонакВольга Казуліна
103Сьвятлана СухавейУладзімер Нісьцюк, БСПД(Г)
104Валянціна ЖураўскаяІгар Рынкевіч, БСПД(Г)
106Галіна ПалянскаяСяргей Калякін, ПКБ
107Віталь БуськоВіктар Кавальчук, беспартыйны
108Мікалай КазакВіктар Янчурэвіч, беспартыйны
109Ігнаці МісурагінАлесь Міхалевіч
110Тамара ШчарабацэвічЛюдміла Гразнова


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG