Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітолягі камэнтуюць першыя вынікі выбараў і прагназуюць разьвіцьцё падзеяў.

Normal 0

Валер Карбалевіч: "Праблема ў тым, што паняцьце "прызнаньне выбараў" вельмі няпэўнае, і розныя палітычныя сілы ўкладаюць у яго розны зьмест"
. "Дзьве інстытуцыі будуць прымаць рашэньні: назіральнікі АБСЕ і кіраўніцтва Эўразьвязу. Я згодны, што хутчэй за ўсё высновы назіральнікаў АБСЕ будуць "гумавымі": з аднаго боку ёсьць пэўны прагрэс, а з другога -- не адпавядалі выбары эўрапейскім стандартам. А ўжо ЭЗ, кіруючыся і геапалітычнымі меркаваньнямі, будзе прымаць рашэньні.






Аляксандар Класкоўскі: “Рэвалюцыі сёньня не адбудзецца”
“Шэраговы грамадзянін, нават калі ён не у захапленьні ад дзейнай улады, разумее, што нічога ня зьменіцца і гэта ня той выпадак, калі трэба перці на ражон. Сёньняшняя плошча адлюстроўвае сёньняшні стан беларускага грамадзтва. Ёсьць невялічкая групка актыўных праціўнікаў ўлады і апалітычная, апатычная маса”.



Віталь Сіліцкі: "З боку Захаду ёсьць палітычная замова на нармалізацыю"

“З аднаго боку, з боку Захаду, ёсьць пэўна палітычная замова на нармалізацыю адносінаў з афіцыйным Менскам. Зь іншага боку ўсё ж такі гэта яшчэ не дайшло да таго, што ў Беларусі будуць заплюшчваць вочы, як скажам у Азербайджане з-за нафта-газавых спраў. Таму будзе абраны шлях пошуку нейкага мінімальнага адзінага дэнамінатара, каб знайсьці нейкую глебу для далейшага дыялёгу.” І


Віталь Цыганкоў: “Апазыцыі давядзецца карэктаваць яе палітычную нішу”


Уявім, што дэпутатам стане Алесь Міхалевіч , выгнаны з БНФ. Ягоныя прыхільнікі, а іх амаль палова Фронту, спытаюць - дык хто ў нас у партыі лідэр? Калі ніхто ня пройдзе, то гэта таксама паўплывае, але крыху інакш. Тады шмат што будзе залежыць ад таго, якімі будуць адносіны афіцыйнага Менску з Захадам, ці адносіны больш менш наладзяцца, ці працягнецца адліга ці зараз і скончыцца.”





Віктар Марціновіч: “Цікавасьць да выбараў ня вельмі вялікая”.

Гэтая кампанія была празрыстая настолькі, што яе не было бачна. Адзінае што рабіла яе кампаніяй - гэта агітацыя за папярэдняе галасаваньне. Пра гэта казалі паўсюль: была агітацыя на вуліцах, у грамадзкім транспарце. Пра іншыя тэмы не казалі ані апазыцыйныя, ані праўладныя кандыдаты. У маёй акрузе за ўсю кампанію я не атрымаў у сваю паштовую скрыню ніводнай улёткі. Такога не было ніколі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG