Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пікеце ў Варшаве Лукашэнку заклікалі да сумленага падліку


Перад беларускай амбасадай у Варшаве адбыўся пікет, ініцыяваны тамтэйшай арганізацыяй “Wolna Białoruś”.


Яе генэральны сакратар Ян Паплаўскі расказвае:

“Мы раздавалі ўлёткі асобам, якія прыходзілі ў амбасаду галасаваць. Мы хацелі перадаць заклік да Аляксандра Лукашэнкі, каб падлік галасоў адбыўся дэмакратычным чынам. Мы стараліся зьвярнуць увагу на ўсе парушэньні, якія адбываліся падчас гэтай выбарчай кампаніі.”
Ён таксама пашкадаваў, што заклік да Лукашэнкі не ўдалося перадаць наўпрост супрацоўнікам амбасады — ліст быў укінуты ў звычайную паштовую скрыню, паведамляе polskieradio.pl.
XS
SM
MD
LG