Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоўская выбарчая акруга: вяскоўцы не ідуць галасаваць


Сябры ўчастковых камісіяў зь Бялыніччыны й Кругляншчыны зьбіраюцца наведаць дома дзясяткі вясковых выбарцаў, якія дагэтуль не прагаласавалі.


Сябры ўчастковых камісіяў зь Бялыніччыны й Кругляншчыны зьбіраюцца наведаць дома дзясяткі вясковых выбарцаў, якія дагэтуль не прагаласавалі. Так, паводле апазыцыйнага кандыдата ў дэпутаты Рыгора Кастусёва, у сьпісах, якія ўчастковыя камісіі тэрмінова склалі, пазначаныя больш за сто вяскоўцаў.

Напрыклад, кажа спадар Кастусёў, участковая камісія ў вёсцы Эсьмоны, што на Бялыніччыне, зьбіраецца наведаць 250 вяскоўцаў. Датэрмінова тут прагаласавалі 150 чалавек. Агулам у сьпісах участку пазначана 499 чалавек.

На Кругляншчыне ў вёсцы Цяцерын 161 чалавек прагаласаваў датэрмінова, а да 172 выбарцаў камісія зьбіраецца наведацца дамоў. Усяго на ўчастку 634 выбарцы.

Падобныя сытуацыі зафіксавалі назіральнікі Кастусёва ў вёсках Іскра, Старасельле, Машчаніцы ды Паўлавічы.

Зьвесткі пра вясковую выбарчую сытуацыю палітыку далі ўчастковыя камісіі. Бялыніччына й Кругляншчына належаць да Шклоўскай выбарчай акругі.


XS
SM
MD
LG