Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыю ў Менску будзе кантраляваць 40 камэраў


Міліцыя ўсталявала ў Менску дадатковыя 40 відэакамэраў – заявіў кіраўнік сытуацыйна-апэратыўнага штаба МУС Яўген Полудзень.


«Мы гатовыя забясьпечыць парадак і не дапусьціць зьдзяйсьненьня злачынстваў. Ніякіх перакрыцьцяў, ніякіх абмежаваньняў ня будзе, за выключэньнем таго, што прадугледжана заканадаўствам. Мы не дапусьцім злачынстваў, мы верым, што ў нас сьвядомы, добразычлівы народ»,-- заявіў журналістам Яўген Полудзень.

Тым не меней ніякіх дадатковых абмежаваньняў у дзень выбараў у Менску не будзе. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі МУС, кіраўнік сытуацыйна-аператыўнага штаба, створанага да выбараў, Яўген Полудзень, адказваючы на пытаньне наконт магчымых мер па недапушчэньні вечарам 28 верасьня несанкцыянаванай акцыі апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы.

З 22 верасьня міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме.

XS
SM
MD
LG