Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Гарбачоў: “На ўчастках зьявіліся “ціхары” з Менску”


Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай гарадзкой выбарчай акрузе №62 Віктар Гарбачоў паведаміў “Свабодзе”, што на выбарчых участках у горадзе зьявіліся так званыя “ціхары” з Менску.


“Яны – не назіральнікі. Перамяшчаюцца на добрых аўто пад дзяржнумарамі 5500 ІВ 7, 4912 ВВ 7, 9573 ВР 7. Лічба 7 у нумарах вызначае, што гэты аўтамабіль зарэгістраваны ў Менску”.

Са словаў суразмоўцы, прыежджыя з Менску – спартыўнага выгляду маладыя людзі. Усе яны кантактуюць толькі са старшынямі ўчастковых камісіяў, пакідаюць ім нумары сваіх мабільных тэлефонаў.

“Адзін са старшыняў прагаварыўся, што пад кантролем кожнага з прыежджых знаходзяцца па 6-7 участкаў”, – кажа Віктар Гарбачоў.

XS
SM
MD
LG