Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Датэрмінова прагаласавала больш за 26% выбарцаў


З 23 па 27 верасьня датэрмінова прагаласавала болей за 26% выбарцаў. Гэта нашмат больш, чым на папярэдніх выбарах Палаты.


Гэтую лічбу ў эфіры БТ падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Найбольшыя паказчыкі па датэрміновым галасаваньні дасягнутыя ў Віцебскай і Гомельскай абласьцях (31 і 29% адпаведна), найменшыя – у Менску – 22%.

На выбарах прэзыдэнта у 2006 годзе датэрмінова прагаласавалі 31,3% выбарцаў – амаль траціна электарату.

У 2004 годзе на выбарах і рэфэрэндуме датэрмінова прагаласавала 17,39 % беларусаў, на выбарах прэзыдэнта 2001 году – 14,3 %.

Паводле Ярмошынай, сёньня выбары ў Палату прадстаўнікоў пачаліся ў штатным парадку, без нейкіх эксцэсаў.

XS
SM
MD
LG