Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэтыя выбары наўрад ці могуць быць прызнанымі Захадам”


Былы палітвязень Аляксандар Казулін заявіў Свабодзе, што Захад, верагодна, не прызнае цяперашнія беларускія выбары.


“Аднак можа быць ухвалены цэлы шэраг зьмякчальных момантаў, якія адзначалі б нейкі пазытыў, дасягнуты на гэтых выбарах. І гэта можа даць магчымасьць да нейкіх крокаў для паляпшэньня адносін зь Беларусьсю. Думаю, што наўрад ці эўрапейцы пойдуць на поўнае прызнаньне гэтых выбараў, таму што гэта было б поўнай здрадай беларускай дэмакратычнай супольнасьці, растоптваньнем надзеі беларусаў на нейкую сваю будучыню. Таму гэта ў прынцыпе немагчыма. Але ёсьць пазыцыя гандлю, калі могуць быць адзначаныя нейкія посьпехі, ужытыя больш гладкія фармулёўкі.

Нам вельмі важна каб апазыцыя, дэмакратычныя сілы засталіся суб’ектам перамоваў з Эўразьвязам і ЗША, каб яны ўдзельнічалі ў дыялёгу паміж Беларусьсю і Захадам. Тады многія пытаньні можна будзе вырашаць у справе паляпшэньня адносін Беларусі з Эўразьвязам і ЗША. Калі прыбраць апазыцыю з гэтага поля, то можна даць Лукашэнку індульгенцыю”.

XS
SM
MD
LG