Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канчатковыя вынікі выбараў падлічаць 3 кастрычніка.


Пра гэта паведаміла сёньня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошнына на сустрэчы ў Менску зь міжнароднымі назіральнікамі ад цэнтральных выбарчых камісій СНД і Балтыі.

Цэнтравыбаркам разьлічвае, што папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ІV скліканьня будуць вядомыя да 1 ночы 29 верасьня. Працэнт яўкі выбаршчыкаў будзе падлічаны да 22:00 28 верасьня.

“Ёсьць надзея, што выбары пройдуць зь мінімальнымі парушэньнямі заканадаўства й адбудуцца ва ўсіх акругах. Спадзяюся таксама, што ня зьявіцца сур’ёзных падстаў для таго, каб прызнаваць выбары несапраўднымі па якіх-кольвек акругах”, — сказала кіраўніца ЦВК. Яна дадала, што праведзеныя сацыялягічныя апытаньні прадказваюць яўку выбаршчыкаў на ўзроўні большым за 80 адсоткаў, паведамляе БЕЛТА.

XS
SM
MD
LG