Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фінішавала кампанія “Не заганяйся 2008”


Моладзевая ініцыятыва “Студфармат” спрабавала давесьці студэнтам, што галасаваньне – гэта не абавязак, а права.


“У навучальных установах тлумачаць, што галасаваньне – гэта абавязак, і ніхто не тлумачыць, што гэта права, дадзенае Канстытуцыяй. І калі чалавек прымае рашэньне ўдзельнічаць, ня трэба заганяцца на датэрміновае галасаваньне”, – кажа адзін з актывістаў Студфармату і кампаніі “Не заганяйся-2008” Аляксей Лукашэвіч.

У межах кампаніі моладзевая ініцыятыва выдала кампакт-дыск:
“Там музыка і мультфільмы на выбарчую тэматыку”. “Мы таксама распаўсюджвалі па навучальных установах налепкі і значкі, – дадае спадар Лукашэвіч. — З Полацкага ўнівэрсытэту некалькі выкладчыкаў зьвярнуліся з пытаньнем, дзе можна ўзяць нашу прадукцыю”.
XS
SM
MD
LG