Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За чатыры дні прагаласавала болей, чым на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах за пяць.


Цэнтральная выбарчая камісія афіцыйна паведаміла, што за чатыры дні датэрміновага галасаваньня ў ім прынялі ўдзел 18,8% ад усіх выбарцаў.

Гэтая лічба азначае, што значна перакрыты паказьнік чатырох дзён датэрміновага галасаваньня на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў 2004 годзе. Тады за гэты тэрмін прагаласавалі 13,72% выбарцаў.

Больш за тое, на мінулых парлямэнцкіх датэрмінова прагаласавала выбарцаў меней (17,39%), чым сёлета за чатыры дні.
XS
SM
MD
LG