Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак Вячорка цяпер знаходзіцца ў абласной вайсковай мэдычнай камісіі.


Ваенкамат Савецкага раёну Менску накіраваў туды моладзевага актывіста Партыі БНФ, нягледзячы на тое, што Франак летам прайшоў раённую мэдычную камісію, якая дала яму даведку аб непрыдатнасьці да службы ў войску.

Тады пасьля апэрацыі на вачах мэдыкі сказалі Франаку, што ён мае адтэрміноўку як мінімум на паўгоду. Франак Вячорка паведаміў Радыё Свабода, што чыноўнікі ваенкамату завялі яго ў кабінэт і дагэтуль яго там трымаюць, і нічога яму не патлумачылі.

Мэдыкі паставілі пад сумнеў вынікі папярэдняга медычнага дасьледаваньня і запатрабавалі, каб Франак Вячорка прынёс новыя рэнтгенаўскія здымкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG