Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня ў ім прынялі ўдзел 12,3% ад усіх выбарцаў краіны.

З Тацяны Севярынец патрабуюць грошы за зьняцьцё з выбараў

Гэта больш, чым атрымала былая кандыдатка. У камісіі ёй сказалі, што дадатковая сума — гэта сродкі, “укладзеныя дзяржавай у ейную агітацыйную кампанію”.

Якую ролю адводзяць улады датэрміноваму галасаваньню?

Чаму ўлады не баяцца, што людзі пачнуць абурацца? Чаму ўся машына па забесьпячэньні патрэбнага ўладам выніку дзейнічае бяз збояў? Як замежныя назіральнікі паставяцца да масавага датэрміновага галасаваньня? Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”.

Ярмошына называе заклікі да байкоту выбараў “безадказнасьцю і амаральнасьцю”

Сёньня старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што любыя заклікі да байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня — гэта “безадказнасьць і амаральнасьць”. Так яна сказала на прэзэнтацыі Інфармацыйнага цэнтру Цэнтральнай выбарчай камісіі, які пачаў працаваць у Палацы Рэспублікі

Акцыя пратэсту ў Глыбокім

Апазыцыйны кандыдат па Глыбоцкай выбарчай акрузе № 22 Яраслаў Берніковіч у рамках сваёй агітацыйнай кампаніі правёў аднаасобную акцыю пратэсту супраць недэмакратычных мэтадаў, ужываных падчас гэтых выбараў.

Галасуюць пераважна студэнты

На выбарчым участку № 510 Коласаўскай выбарчай акругі Менску датэрмінова прагаласавалі 45% выбарнікаў. Сябры выбарчай камісіі заяўляюць, што ў пераважнай бальшыні гэта студэнты.

“На ўчасткі выбарцаў дастаўляюць аўтобусы”

Каб выбарцы не разьбягаліся, замаўляюць аўтобусы. “На вытворчым аб’яднаньні “Хімвалакно”, дзе працуе каля пяці тысяч чалавек, і на заводзе “Белкард”, дзе тры з паловай тысячы, замовілі аўтобусы для арганізаванай адвозкі працаўнікоў да выбарчых участкаў па месцы жыхарства.

А.Левінаў: "Трэба мяняць закон аб органах унутраных спраў"

Кандыдат у дэпутаты, былы міліцыянт Андрэй Левінаў разважае пра выбары і ролю міліцыі ў Беларусі: "У нас міліцыя ўспрымаецца толькі як карны орган".

“Датэрміновае галасаваньне — гэта галасаваньне за афіцыйнага кандыдата”

Палітоляг, выкладчык Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Роўда мае зусім іншае тлумачэньне, чаму датэрміновае галасаваньне ідзе так шпарка. Ён кажа, што сёлета перад чынавенствам стаяць больш складаныя задачы, чым на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах.

Пракуратура сочыць за назіральнікам

Ельская раённая пракуратура завяла адміністрацыйную справу пра парушэньне заканадаўства аб выбарах супраць актывіста АГП і назіральніка з Калінкавічаў Дзяніса Рабянка.

На Гарадзеншчыне здымаюцца кандыдаты

У ЦВК паступіла вусная заява ад кандыдата ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе №53 Уладзімера Баршчова пра тое, што ён спыняе выбарчую гонку.

Па абласьцях паказьнікі выглядаюць так:


Берасьцейская – 11,6%
Віцебская – 14,5%
Гарадзенская – 10,8%
Гомельская – 12,7%
Магілёўская – 12,6%
Менская – 12,9%
Менск – 11,3%

Чатыры гады таму на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў трэцяга скліканьня за тры дні датэрміновага галасаваньня прагаласавалі 9,6% выбарцаў.

Міліцыянты дзяжураць на ўсіх участках

Супрацоўнікі міністэрства ўнутраных спраў ад пачатку датэрміновага галасаваньня нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. Сустаршыні Рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў заклікалі людзей 28 верасьня ў дзень выбараў а 8 вечара выйсьці на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваё стаўленьне да выбарчай кампаніі.

Пад якім лёзунгам зьбіраецца выйсьці на плошчу апазыцыя?

Незалежна ад вынікаў кампаніі, шэраг палітычных рухаў ужо абвясьцілі пра намер патрабаваць новых дэмакратычных выбараў і заклікаюць сваіх прыхільнікаў выйсьці пад гэтым лёзунгам на Кастрычніцкую плошчу 28 верасьня – адразу пасьля закрыцьця участкаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG