Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску сёньня былі затрыманыя актывісты «Маладых дэмакратаў» Раман Багдановіч і Аляксандар Сьцепаненка.


Як паведаміў сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Пашкевіч, хлопцы раздавалі мінакам газэты «Глыток паветра» і «Народную волю». Яны былі дастаўлены ў аддзел па ахове мэтрапалітэну на станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа». Міліцыянты патлумачылі, што затрымалі актывістаў для ўдакладненьня асобаў.

Іх даставілі ў ў Савецкі РУУС, дзе склалі пратаколы й пасьля 16-й гадзіны адпусьцілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG