Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Рэакцыя ЭЗ на беларускія выбары будзе тэстам


Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў пракамэнтаваў учорашнюю гутарку А Лукашэнкі і Хавіера Саляны.

“Прэзыдэнт мае права абмяркоўваць зь міжнароднымі партнэрамі Беларусі любыя пытаньні, у тым ліку і пытаньні правядзеньня дыялёгу з Эўразьвязам. Якія будуць формы гэтага дыялёга, пакажа час, але аб тым, што мы зацікаўленыя ў такім дыялёгу, мы неаднаразова казалі нашым эўрапейскім партнэрам”.
Учора адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Хавіера Саляны. Паводле прэсавай службы А. Лукашэнкі, у часе гутаркі быў абмеркаваны шэраг пытаньняў, якія тычацца разьвіцьця ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Беларусі, а таксама была падкрэсьленая "важнасьць новай старонкі ў адносінах Беларусі і Эўразьвязу". Аляксандар Лукашэнка і Хавіер Саляна дамовіліся аб працягу пачатага дыялёгу.
Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў зазначыў, што на думку партнэраў у Эўропе, у пляне двухбаковых адносінаў цяперашняя выбарчая кампанія будзе тэстам для Беларусі. На думку А. Папова, гэта стане і тэстам для Эўразьвязу:
“Гэта будзе ў роўнай ступені тэстам – тэстам на аб’ектыўнасьць, на дальнабачнасьць, на палітычную мудрасьць і сьпеласьць. Таму што дзеяньні Эўразьвязу па выбарчаму сюжэту будуць мець сур’ёзнае ўзьдзеяньне на цэлую суму геапалітычных фактараў у нашым рэгіёне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG