Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мёртвыя душы” на выбарах


Сёньня каардынатар руху “За Свабоду” на Палесьсі Аляксандар Рамановіч паведаміў нашаму радыё пра невыкананьне старшынёй акруговай Днепра-Бускай выбарчай акругі № 10 Яўгенам Пархамчуком патрабаваньняў Выбарчага кодэксу.


“Я зьяўляюся даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Казекі, — кажа спадар Аляксандар, — і ў адпаведнасьці з артыкулам 13. ч.1 Выбарчага кодэксу, які патрабуе празрыстасьці і галоснасьці выбараў, маю права на атрыманьне інфармацыі. У прыватнасьці, мяне цікавіць, якую колькасьць бюлетэняў для галасаваньня атрымалі ў акруговай і ўчастковых камісіях Днепра-Бускай выбарчай акругі. Другое пытаньне: якая агульная колькасьць выбарцаў у Драгічыне і вёсках?”

Са словаў суразмоўцы, ён склаў пісьмовую просьбу да Яўгена Пархамчука, на якую, аднак, атрымаў адмову:

“Старшыня камісіі заявіў, што ня дасьць мне зьвестак, якія я патрабую, бо ён нібыта ня мае на гэта права”, — кажа Аляксандар Рамановіч. Ён падазрае, што такім чынам у акрузе могуць рыхтавацца да фальшаваньня. У скрыні для датэрміновага галасаваньня могуць укінуць бюлетэні ад імя выбарцаў, якія зьехалі, выпісаліся ці, можа, нават памерлі.

Напрыклад, слухач “Свабоды” Сяргей Панамароў яшчэ ў 2006 годзе выпісаўся з Клецку. Аднак на ранейшы адрас сёньня даслана паведамленьне, што яму трэба прыйсьці і прагаласаваць па адрасе: Клецк, вуліца Перамогі, 99.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG