Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На сёньняшні дзень у Беларусі знаходзіцца каля 900 доўга- і кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў, якія атрымалі акрэдытацыю і адсочваюць хаду выбарчай кампаніі.


Яны прадстаўляюць шэсьць міжнародных арганізацыяў. Найбольшае прадстаўніцтва ў Беларусі маюць назіральнікі АБСЭ -- 416 і выканкаму СНД – 325 чалавек.

Сярод тых, хто знаходзіцца ўжо ў Беларусі, віцэ-прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, сэнатарка з Бэльгіі Аннэ-Мары Лізін. Яна ж зьяўляецца кіраўніком дэлегацыі назіральнікаў ад Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і спэцыяльным каардынатарам старшынства АБСЭ ў кароткатэрміновым назіраньні.

Некаторыя назіральнікі ўжо маюць досьвед працы ў Беларусі. Прынамсі, Дэвід Годфры, Джэйн Джоплінг, Нік Пол з Вялікай Брытаніі назіралі за прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 года.

XS
SM
MD
LG