Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведаміў Свабодзе сакратар ЦВК Мікалай Лазавік за першыя два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня сваім правам скарысталіся 7,0% выбарцаў. ТЭМА ДНЯ.

Датэрміновае галасаваньне: ужо каля паўмільёна выбарцаў

Найбольшая актыўнасьць на датэрміновым галасаваньні зафіксавана, як і ў першы дзень, у Віцебскай і Гомельскай абласьцях, найменшая — у Гарадзенскай.

"Дырэктарка інтэрнату прымушала галасаваць датэрмінова"

Паводле Міхася Васілеўскага з Менску, у трэцім інтэрнаце арганізацыі “Белсантэхмантаж-2”, які знаходзіцца па адрасе завулак Соф’і Кавалеўскай, 61 жыхароў прымушаюць галасаваць датэрмінова.

Мікалай Лазавік ня верыць

На выбарчым участку № 528 у Коласаўскай акрузе № 106 Менску ўжо прагаласавала больш за 50% выбарцаў. Пра гэта паведамілі ў акруговай выбарчай камісіі.

Афіцыйныя лічбы заніжаюць?

У 2004 годзе, паводле зьвестак Цэнтравыбаркаму, удзел у датэрміновым галасаваньні ўзялі 17,39% выбарцаў. У Менску і Менскай вобласьці датэрмінова прагаласавала больш за 20%. Незалежныя назіральнікі адзначылі, што гэтыя лічбы былі заніжаныя.



Рэкорд паставілі менскія студэнты – 39 працэнтаў

Улады выкарыстоўваюць датэрміновае галасаваньне як адзін з асноўных спосабаў фальсіфікацыі выбараў, заяўляе прэзідыум палітрады АДС

“Мёртвыя душы” на выбарах

Сяргей Панамароў яшчэ ў 2006 годзе выпісаўся з Клецку. Аднак на ранейшы адрас сёньня даслана паведамленьне, што яму трэба прыйсьці і прагаласаваць па адрасе: Клецк, вуліца Перамогі, 99.

900 замежных назіральнікаў

На сёньняшні дзень у Беларусі знаходзіцца каля 900 доўга- і кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў, якія атрымалі акрэдытацыю і адсочваюць хаду выбарчай кампаніі.

Дэпутатка хацела прагаласаваць за сваю маці


Кандыдатка ў дэпутаты й дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Тацяна Асмалоўская прагаласавала ў першы дзень датэрміновага галасаваньня й спрабавала тое ж зрабіць за сваю маці.





Вынікі двух дзён датэрміновага галасаваньня па абласьцях:

Берасьцейская... 6,3%

Віцебская.............. 8,3%

Гарадзенская...... 5,8%

Гомельская.......... 7,7%

Магілёўская.......... 7,3%

Менская................ 7,5%

Менск..................... 6,2%


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG