Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на выбарчыя ўчасткі ў Беларусі прыйшлі 2,7 адсотка выбарцаў. ТЭМА ДНЯ.

ЦІ ПАТРАПІЛІ ВЫ ПАД ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ

Ад АДС балятуецца 71 кандыдат у дэпутаты

Сёньня адбылося пасяджэньне Прэзыдыюму Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. На ім абмеркавалі пляны на выбарчы тыдзень і заклікалі прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу.

Вынікі першага дня датэрміновага галасаваньня па абласьцях:

Берасьцейская...

2,2%

Віцебская...........

3,1%

Гарадзенская.....

2,5%

Гомельская........

3,1%

Магілёўская.......

2,6%

Менская.............

3,0%

Менск................

2.3%


За выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня на сёньняшні дзень назіраюць 890 міжнародных назіральнікаў з 45 краінаў.

Арганізацыя з найбольшым прадстаўніцтвам
Колькасьць назіральнікаў
АБСЭ......................................................... 416
Выканкам СНД....................................... 325
Дадзеныя ЦВК.

"Мы больш сьціпла праводзім выбарчую кампанію"

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік у інтэрвію Свабодзе сярод іншага камэнтуе тэму байкоту выбараў.

Найбольш актыўна галасуюць на ўсходзе

"Ужо ўчора цэлыя падразьдзяленьні галасавалі датэрмінова. Людзі кажуць, што ім загадалі прагаласаваць да 26-га, нават не да 28-га. А калі хто не прагаласуе, дык у іх будуць складанасьці на працы."

Праваабаронцы кажуць пра "тыповыя парушэньні"

В.Стэфановіч: "Назіральнікам не паведамляюць, колькі бюлетэняў было дастаўлена на выбарчыя ўчасткі, колькі чалавек уключана ў сьпісы для галасаваньня, колькі прагаласавала ў першы дзень. Здаралася, што скрыні для датэрміновага галасаваньня былі апячатаныя "ўсьляпую" — скрыня перад апячатваньнем не была адчыненая і прад'яўленая для агляду членам участковай выбарчай камісіі".

Незалежны кандыдат заклікаў суперніка зьняцца

Былы вайсковец Уладзімер Бароўка публічна зьвярнуўся да свайго суперніка, праўладнага кандыдата Эдуарда Казуры, старшыні Пастаўскага райвыканкаму, з прапановай адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў выбарах.



З.Пазьняк: “Беларусы не павінны прызнаваць фальшывыя выбары”


Госьць у ранішнім эфіры “Свабоды” – заснавальнік Беларускага Народнага фронту, адкрывальнік Курапатаў і лідэр Кансэрватыўна Хрысьціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк.


На датэрміновае галасаваньне ў БНТУ выстройваліся чэргі





Прагаласаваў датэрмінова — і капай бульбу!

Другі дзень ідзе датэрміновае галасаваньне. Студэнты актыўна выкарыстоўваюць магчымасьць прагаласаваць загадзя. Куды і чаму яны сьпяшаюцца?

“Некаторыя падобныя тварам да крымінальных злачынцаў”

Агляд тэлефанаваньняў на Свабоду за 24 верасьня.


Берасьце: бюлетэні трапляюць у ліпавыя скрыні


Адразу некалькі скаргаў на ненадзейнасьць скрыняў для галасаваньня накіравалі ў Цэнтравыбаркам і акруговыя камісіі назіральнікі за выбарамі і праваабаронцы зь Берасьця.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG