Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увайшла ў сілу Пастанова Міністэрства эканомікі №183, якая рэгулюе кошты на імпартныя тавары. Паводле яе, рэалізацыя імпартных тавараў павінна адбывацца з фіксаванай гандлёвай надбаўкай у 30%. Прадстаўнікі “кветкавага” бізнэсу Беларусі спрабуюць дамагчыся адмены пастановы. Прадпрымальнікі сьцьвярджаюць, што паводле новых правілаў, яны вымушаныя будуць працаваць “у мінус”.


Гандляр кветкамі, прадстаўнік адной з менскіх фірм, аргумэнтуе лічбамі:

“Цяпер сытуацыя гэткая: ад першага імпарцёра да першага пастаўшчыка, да канечнага спажыўца гандлёвая надбаўка мусіць не перавышаць 60%. 30% бяруць аптавікі і 30% - розьніца. Пры 30% надбаўкі на розьніцу ты ніякую арэнду ніколі ня выцягнеш”.

Апроч арэнды памяшканьня, дзе гандлююць кветкамі, трэба яшчэ плаціць падаткі, заробкі гандлярам і 10% у межах спрошчанай сыстэмы падаткаабкладаньня, -- падлічыў прадпрымальнік. На ягоны погляд, фіксаваць кошты ў такой сфэры, як кветкі, наагул выглядае бязглузьдзіцай:

“Зразумела, -- на хлеб, малако, іншыя прадукты першай неабходнасьці. Але на кветкі, на золата... Навошта? Незразумела”.

Зразумела, -- на хлеб, малако, іншыя прадукты першай неабходнасьці. Але на кветкі, на золата... Навошта? Незразумела
Прадпрымальнікі “ад кветак” накіравалі ў Дэпартамэнт палітыкі коштаў Міністэрства эканомікі калектыўны ліст, у якім просяць адмяніць Пастанову №183, якая робіць іх працу стратнай:

“Пісалі адну агульную паперу, аднесьлі яе ў Міністэрства эканомікі, яны запатрабавалі абгрунтаваньне эканамічнае, -- чаму мы лічым, што пастанова робіць наш бізнэс стратным. Мы гэтае абгрунтаваньне таксама аднесьлі”...

Дэпартамэнт па коштах Міністэрства эканомікі мяркуе разгледзець заяву “кветкавых” прадпрымальнікаў бліжэйшым часам, патлумачылі ў прыёмнай установы:

Міністэрства эканомікі: “Ёсьць у нас гэткі ліст”...

Карэспандэнтка: “А калі ён будзе разглядацца, вядома”?

Міністэрства эканомікі: “ Цягам 2 тыдняў мусіць быць падрыхтаваны адказ, тэрмін яшчэ не сышоў, так што разглядаецца, потым будзе падрыхтаваны адказ. У нас жа шмат аналягічных заяў, лістоў, немагчыма адназначна адказаць усім і адразу”.

На 8-е сакавіка кветкі...!!! Вочы на патыліцу лезуць! Яны нацэнку ў 300, а то і 1000 разоў могуць зрабіць! Уяўляеце???”
У Менскім сталічным саюзе прадпрымальнікаў і працадаўцаў спадзяюцца на вырашэньне праблемы “кветкавых бізнэсоўцаў”. Прынамсі, надзея ёсьць, кажа фінансавы дырэктар саюзу Анатоль Голдбэрг:

“Каб кан’юнктура рынку ў “кветачнікаў” была? Ну... Учора, паводле начальніка Дэпартамэнту па коштах, выходзіла, што пытаньне разглядаецца і, магчыма, “кветачнікі” будуць улучаны ў сьпіс катэгорыяў, якім дазволена каньюнктура рынку. Магчыма!!! Але, пакуль я не пабачу паперу па гэтым пытаньні, я нічога сказаць дакладна не магу”...

Гэта – што да афіцыйнага меркаваньня. А вось прыватных прэтэнзіяў да “кветкавых” прадпрымальнікаў у чыноўнікаў і грамадзянаў хапае, кажа Анатоль Гольдбэрг:

“На 8-е сакавіка кветкі...!!! Вочы на патыліцу лезуць! Яны нацэнку ў 300, а то і 1000 разоў могуць зрабіць! Уяўляеце???”

Паводле законаў эканомікі, попыт нараджае прапановы. Ад якіх перад 8-м сакавіка не ўсе могуць адмовіцца. Але, як паказвае досьвед часоў дэфіцыту, – чым меней прапаноў, тым вышэйшыя кошты.






XS
SM
MD
LG