Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў вучэльні ў Фінляндыі


22-гадовы студэнт гэтай установы Матці Юхані Саары ўсчаў страляніну па людзях і забіў 10 чалавек.

Трагедыяй абярнуўся аўторак для навучэнцаў тэхнічнай вучэльні ў гарадку Кaўхаёкі на захадзе Фінляндыі.

22-гадовы студэнт гэтай установы Матці Юхані Саары ўсчаў страляніну па людзях і забіў 10 чалавек. Потым стрэліў сабе у галаву. Нападніка адвезьлі ў бальніцу, дзе той і памёр.

Пра яго вядома небагата: жыў адзін, вучыўся на другім курсе, актыўна карыстаўся інтэрнэтам. Тры тыдні таму ён пачаў выкладаць у сеціве ролікі, дзе страляў зь пісталету па мішэнях. З гэтай нагоды яго акурат напярэдадні выклікалі ў паліцыю. Апошняе паведамленьне ён зьмясьціў за 45 хвілін да бойні.

Заўтра, 24 верасьня, у Фінляндыі аб’яўлена жалоба.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG