Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка, прымаючы сёньня даверчыя лісты новых амбасадараў, заклікаў краіны Эўрапейскага Зьвязу да паляпшэньня дачыненьняў зь Беларусьсю.


«Насьпеў час карэнным чынам пераасэнсаваць нашыя адносіны. Мы суседзі, у Беларусі і Эўразьвязу агульныя інтарэсы – ад барацьбы з тэрарызмам, гандлем людзьмі, нелегальнай міграцыяй да эканамічнай стабільнасьці і ўзмацненьня ролі Эўропы ў міжнародных справах»,-- заявіў Лукашэнка.

Ён выказаўся за глыбейшае разьвіцьцё гандлёвых і інвэстыцыйных сувязяў. Пры гэтым А.Лукашэнка зазначыў, што чакае павагі да інтарэсаў Беларусі, сувэрэнітэту і нацыянальнай самабытнасьці.

«Мы ніколі не стваралі праблем для Эўропы. Нашая «дыктатура» нікому не перашкаджае жыць і разьвівацца. Наадварот, мы зьяўляемся для вас абавязковым партнэрам, вырашаючы многія праблемы для Заходняй Эўропы... Мы рачкаваць і прасіцца ў агульнаэўрапейскі дом ня будзем. Я прадстаўляю вельмі горды народ, які заслугоўвае павагі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG