Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьпісе АДС засталося 66 кандыдатаў


На сёньняшні дзень барацьбу за мандаты дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў працягваюць 66 чалавек з адзінага сьпісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Гэтую лічбу “Свабодзе” назваў кіраўнік інфармацыйнага цэнтру АДС Юры Пацёмкін. Ён паведаміў, што ўчора зьняліся з выбарчай гонкі тры кандыдаты ад АДС: Аляксей Янукевіч (Аўтазаводзкая акруга № 92), Тацяна Севярынец (Віцебская-Горкаўская №17), Кастусь Жукоўскі (Буда-Кашалёўская №38).

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік гаворыць, што пра іншыя выпадкі зьняцьця кандыдатаў сёньня інфармацыя ў Цэнтральную выбарчую камісію не паступала. Такім чынам, за 110 мандатаў працягваюць змаганьне 267 зарэгістраваных кандыдатаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG