Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбаршчыкі і пасьля галасаваньня ня памятаюць імёнаў кандыдатаў


Ад сёньня да 27 верасьня любы грамадзянін можа прыйсьці ва ўчастковую камісію і датэрмінова прагаласаваць. Раней грамадзян настойліва пераконвалі гэта зрабіць або нават прымушалі. Цяпер улады паабяцалі правесьці выбары больш дэмакратычна. Ці будзе гэтым разам датэрміновае галасаваньне добраахвотным? ТЭМА ДНЯ.


ЦІ ГОНЯЦЬ ВАС НА ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ

“Гэтыя галасы ніхто ня лічыць”

Апытаныя мной выбарцы пасьля галасаваньня не маглі пералічыць прозьвішчы трох кандыдатаў — лідэра Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна, сябра праўладнай ПКБ Юрыя Васкрасенскага і дзейнай дэпутаткі Галіны Палянскай.

У сьпісе АДС засталося 66 кандыдатаў

На сёньняшні дзень барацьбу за мандаты дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў працягваюць 66 чалавек з адзінага сьпісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.




ПЕРШЫЯ ВЫБАРЦЫ

Фотарэпартаж з датэрміновага галасаваньня на выбарчых участках №274 і №275 99-й Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі Менску.


Рэктар патрабуе галасаваць датэрмінова

Як паведаміў “Свабодзе” студэнт гістарычнага факультэту Алег Лёгкі, рэктар Берасьцейскага дзярдаўнага ўнівэрсітэту імя Пушкіна Міраслаў Часноўскі загадвае, каб калектыў ВНУ прагаласаваў датэрмінова.

Тацяна Севярынец будзе агітаваць за байкот выбараў

“Калі я прыехала ў акруговую камісію — убачыла спадарыню, якая ўжо ішла з пашпартам. Пытаюся: “Куды вы так хуценька і так раненька бяжыце?” А яна адказвае: “А што ж рабіць? Нам у дзіцячым садку № 67 загадалі, каб мы абавязкова сёньня ж датэрмінова прагаласавалі!”

Датэрмінова прагаласаваць можна ў любы з пяці дзён, якія застаюцца да 28-га верасьня. Ніякіх дакумэнтаў, якія б пацьвярджалі, што ахвотны галасаваць раней не мае магчымасьці прыйсьці на выбарчы ўчастак у асноўны дзень галасаваньня, не патрабуецца.

Колькасьць людзей, якія галасуюць датэрмінова, стала расьце.

На выбарах прэзыдэнта у 2006 годзе датэрмінова прагаласавалі 31,3% выбарцаў – амаль траціна электарату.

У 2004 годзе на выбарах і рэфэрэндуме датэрмінова прагаласавала 17,39 % беларусаў, на выбарах прэзыдэнта 2001 году – 14,3 %.

Практыка датэрміновага галасаваньня найбольш крытыкуемая у выбарчым працэсе. Апазыцыя і міжнародныя назіральнікі сьцьвярджаюць, што працэдура датэрміновага галасаваньня бескантрольная, вельмі зручная для фальсыфікацый.

Вядомыя шматлікія выпадкі адміністрацыйнага прымусу людзей ісьці на датэрміновае галасаваньне -- студэнтаў, вайскоўцаў, рабочых.

У Цэнтрвыбаркаме заяўляюць, што ніякіх падтасовак быць не можа: скрыні для датэрміновага галасаваньня ахоўваюцца міліцыяй.


“Пры датэрміновым галасаваньні няма кантролю...”

З аднаго боку, ёсьць разуменьне таго, што датэрміновае галасаваньне неабходнае, таму што патрэбна даць магчымасьць выказаць сваю волю людзям, якія ня змогуць прыйсьці 28-га верасьня да выбарчых скрынак. З другога боку, пры той сыстэме датэрміновага галасаваньня, якая існуе ў Беларусі ёсьць шырокія магчымасьці маніпуляваць галасамі выбарнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG