Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі блогер Яўген Ліпковіч распачаў барацьбу з коштамі на бэнзін у Беларусі. Пры канцы мінулага году Ліпковіч дамогся ад уладаў, каб аднавілі выраб абястлушчанага кефіру.


Вось ужо які тыдзень Яўген Ліпковіч “бамбардзіруе” тэлефанаваньнямі міністэрствы і ведамствы, адказныя за фармаваньне коштаў на паліва. Як кажа сам Яўген, чыноўнікі шчыра зьдзіўляюцца самой пастаноўцы пытаньня – ды быць ня можа, каб бэнзін у Беларусі таньнеў! Між тым, нават у суседніх краінах, дзе цэнаўтварэньне прывязанае да рынкавых працэсаў, зьніжэньне коштаў – справа звыклая. Прыкладам, днямі, ня гледзячы на фінансавы крызыс, у Расеі на аўтазаправачных станцыях падзешавела паліва. Гаворыць Яўген Ліпковіч:

Затое я вельмі шмат цікавага даведаўся пра ўласна мэханізм фармаваньня цэнаў. Нават уявіць сабе ня мог, што “вытанчаны” розум чыноўніка мог прыдумаць, як хтосьці вельмі трапна выказаўся, “дынамічны акцыз”
“Пазыцыя Міністэрства эканомікі абсалютна зразумелая і адназначная: не, мы ня будзем паніжаць кошты. Затое я вельмі шмат цікавага даведаўся пра ўласна мэханізм фармаваньня цэнаў. Нават уявіць сабе ня мог, што “вытанчаны” розум чыноўніка мог прыдумаць, як хтосьці вельмі трапна выказаўся, “дынамічны акцыз”. Які ня ёсьць велічынёй пастаяннай, а нарастае да канца году, зьмяняецца практычна кожны месяц. Доля акцызу ў бэнзіне, які прадаецца, складае 60% на гэты момант. Гэта ж жах! На колькі я разумею, увогуле кошты вельмі трывала прывязаныя да інфляцыі. То бок, яны глядзяць, як напаўняецца бюджэт і ніякіх паніжэньняў не прадбачыцца. Будуць ва ўсялякім разе стаяць да апошняга. Хоць сёньня мыты на нафту істотна панізіліся – на 25%”.

Згодна з дадзенымі Міністэрства статыстыкі і аналізу, рэнтабэльнасьць рэалізаванай прадукцыі, працаў і паслугаў на прадпрыемствах канцэрну «Белнафтахім» павялічылася ў студзені-ліпені 2008 году з 14% у мінулым годзе да 35% сёлета. Удвая падвысілася рэнтабэльнасьць продажу – з 10% да 20%.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка перакананы, што ў такой сытуацыі на адносна невялікі па спажывецкай ёмістасьці беларускі рынак можна было б даваць абмежаваную колькасьць бэнзіну увогуле... бясплатна.

«Увогуле калі зірнуць, то бэнзін унутры краіны – а гэта дзесьці 7-8 мільёнаў тон перапрацаванай нафты – можна зрабіць бясплатным. Але гэта калі вельмі любіць свой народ. Канечне, бясплатны бэнзін – гэта не зусім правільна, але калі выдаваць па 50 літраў на адно дзіця ў сям'і, то можна было б нават стымуляваць нараджальнасьць (усё ж гэта 50 даляраў, а двое дзяцей – 100 даляраў. Нядрэнна так?). Бо калі мы прадаём бэнзін і атрымліваем грошай больш, чым на закуп нафты, уключна з унутраным спажываньнем, чаму б гэта не зрабіць?..

Дарэчы, я рабіў падлікі суадносінаў сярэдніх прыбыткаў, заробкаў і бэнзіну ў Эўропе і ў нас. Дык вось, па эўрапейскіх мерках, калі браць сярэдні заробак і кошт бэнзіну па 1 эўра 30 цэнтаў за літар, то ў нас бэнзін мусіць рэалізоўвацца... за 300-400 рублёў. Уяўляеце? Заліць 30 літраў за 10 тысячаў рублёў! Гэта не складана, і калі б мы захацелі, то маглі б гэта зрабіць».

па эўрапейскіх мерках, калі браць сярэдні заробак і кошт бэнзіну па 1 эўра 30 цэнтаў за літар, то ў нас бэнзін мусіць рэалізоўвацца... за 300-400 рублёў
Той жа лёгікі трымаецца і блогер Яўген Ліпковіч. Ён сам прызнаецца, што проста мае сьмеласьць агучыць думкі тысячаў людзей, якія пакуль не гатовыя патрабаваць ад чыноўнікаў самага элемэнтарнага – спыніць падманваць народ.

Імпэту ў чарговым змаганьні з беларускай бюракратыяй Ліпковічу дадае ягоны досьвед процістаяньня «кефірнай мафіі». Роўна год таму ў гандлёвай сетцы рэзка скараціўся малочны асартымэнт, а абястлушчаны кефір, які ўжывае хворы на цукровы дыябет Яўген Ліпковіч, зьнік увогуле. У пошуках патрэбнага прадукту ён пачаў мэтадычна даводзіць свае патрабаваньні да чыноўнікаў зь Мінэканомікі, Міністэрства аховы здароўя, Менгарвыканкаму, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і г.д. У сьнежні 2007-га віцэ-прэм'ер Іван Бамбіза: у адказе на дэпутацкі зварот Бамбіза запэўніў, што менскі малаказавод №2 тэрмінова пачынае вытворчасьць «кефіру абястлушчанага».

Зрабіць кошты на бэнзін больш гнуткімі нашмат складаней, чым вярнуць у гандлёвую сетку абястлушчаны. Аднак блогер Яўген Ліпковіч працягвае змагацца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG