Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ельску затрыманы сябра групы апазыцыйнага кандыдата


Сёньня ў Ельску а палове на 22-ю гадзіну міліцыя затрымала чарнобыльскага ліквідатара, інваліда другой групы Васіля Сіліверста. Ён зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты ад АГП у Палескай выбарчай акрузе №43 Мікалая Гаўрыленкі.

Да затрыманьня спрычыніўся маёр міліцыі Калесьнік. Спадар Сіліверст вяртаўся да сваёй маці ад знаёмага. Міліцэйскі маёр прычапіўся да актывіста з той нагоды, што ў яго няма флікераў, стаў называць яго “бэнээфаўцам”. Пры гэтым ушчуваў Сіліверста за тое, што ён на выбарах падтрымлівае Мікалая Гаўрыленку – суперніка на выбарах старшыні Ельскага райвыканкаму Сяргея Канопліча.
Васіля Сіліверста даставілі ў дзяжурную часьць Ельскага райаддзелу міліцыі. Затрыманьне суправаджалася лаянкай і абразамі, пагрозамі “здаць у псыхушку” альбо “знайсьці артыкул і пасадзіць за краты”.
XS
SM
MD
LG