Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс ізноў ляціць у Беларусь


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавес плянуе наведаць Расею і Беларусь пасьля свайго дзяржаўнага візыу ў Кітай.


Паводле зьвестак агенцтва Прэнса Лаціна, візыт Уга Чавэса ў Кітай пачынаецца ў аўторак, 23 верасьня. У Пэкіне ён плянуе правесьці перамовы са старшынёй КНР Ху Дзіньтао, іншымі прадстаўнікамі ўлады, а таксама вядучымі бізнэсмэнамі Кітаю.

Пасьля Пэкіна Чавэс наведае Расею і Беларусь, а затым Францыю і Партугалію, паведамляе Прэнса Лаціна. “Асноўнай мэтай гэтага туру зьяўляецца пашырэньне двухбаковых сувязяў і падпісаньне пагадненьняў у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сфэрах, а таксама пашырэньне палітычнага дыялёгу па міжнародных пытаньнях, што ўяўляюць узаемную цікавасьць”, — зазначае агенцтва.

Нагадаем, Уга Чавэс ужо тройчы наведваў Беларусь — у ліпені 2006, у чэрвені 2007 і ў ліпені 2008 гадоў.

У сьнежні 2007 году Вэнэсуэлу наведаў Аляксандар Лукашэнка. Падчас ягонага візыту адбылося адкрыцьцё беларуска-вэнэсуэльскага сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты “ПэтраВэнБел” у штаце Ансаатэгі, быў падпісаны шэраг міжурадавых і міжведамасных дакумэнтаў у розных сфэрах, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG