Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў заявіў “Свабодзе”, што рашэньне АДС не байкатаваць выбары лічыць слабым.


“Зразумела, было б значна лепш, калі б АДС адразу паставілі перад уладамі ўмову, што калі ня будзе нашых прадстаўнікоў у складзе выбарчых камісіяў, то ня будзе і нашых кандыдатаў, яны сыдуць з выбараў. Вось гэта была б моцная пазыцыя. Цяпер жа ўсё размазалася. Атрымалася горш, чым магло быць”.

Васіль Палякоў быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Савецкай выбарчай акрузе № 34 у Гомелі, пасьля чаго зьняўся з выбараў. Галоўнай прычынай гэтага стала адмова мясцовай ўлады ўключыць вылучэнцаў АДС у склад выбарчых камісіяў. Суразмоўца пераконвае, што яго пазыцыя байкоту актыўная:

“Цяпер праводзім кампанію байкоту ў тых акругах, дзе няма кандыдатаў у дэпутаты ад АДС. Ну, а дзе ёсьць кандыдаты, то яны даводзяць сваю думку да выбарцаў пра палітычную сыстэму, якая існуе ў Беларусі”.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG