Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс падзей.



У панядзелак 22-га верасьня Беларусь ўпершыню ўдзельнічае ў агульнаэўрапейскай экалягічнай акцыі “Дзень без аўтамабіля”. Нагадаю, толькі ў Менску 469 тысяч аўто, якія выкідаюць велізарную колькасьць шкодных рэчываў у атмасфэру. Паводле намесьніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы асяродзьдзя Аляксандра Апацкага, мэта акцыі таксама ў тым, каб пераканаць беларусаў абмежаваць сваю залежнасьць ад аўтамабіля.

Мяркую, такія акцыі ў нас прыжывуцца і будуць паўтарацца. Мы прааналізуем памылкі і зробім наступную акцыю яшчэ лепшай”.

23-га верасьня пачнецца датэрміновае галасаваньне на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Працэдуру датэрміновага галасаваньня шмат хто ў Беларусі жорстка крытыкуе. Кажа юрыст ў галіне выбарчага права Міхал Пліска.

“Справа ў тым, што падчас датэрміновага галасаваньня не забясьпечваецца магчымасьць кантролю за галасаваньнем і за захаваньнем выбарчых скрынь”.

У сераду 24-га верасьня а 18-ай гадзіне ў менскім Палацы мастацтваў адбудзецца прэзэнтацыя анталёгіі перакладаў усясьветнай паэзіі на беларускую мову пад назвай “Галасы з-за небакраю”. Гаворыць складальнік кнігі паэт Міхась Скобла.

Гэта вынік працы двух соцень перакладчыкаў цягам усяго 20-га стагодзьдзя. У кнізе прадстаўлена блізу сем соцень аўтараў, пачынаючы ад легендарнага Гамэра. Па-беларуску там гавораць Шэксьпір і Дантэ, Чэслаў Мілаш і Пушкін, Сэрвантэс і Амар Хаям...Усе яны падстаўляюць нам плячо ў змаганьні за Беларусь”.

25-га верасьня пачынаецца ўжо 5-ы па ліку “Нямецкі тыдзень” ў Беларусі. У праграме -- кангрэс германістаў, дні нямецкай эканомікі, прэзэнтацыі фільмаў і літаратурныя чытаньні, сэмінары для журналістаў. Чым важны для Беларусі досьвед Нямеччыны? Адказвае сацыял-дэмакрат Мікалай Статкевіч, які шчыльна кантактуе зь нямецкімі аднадумцамі .

“Мы жывём ў адным рэгіёне сьвету, мэнтальныя адрозьненьні не такія вялікія, як у параўнаньні, прыкладам, з японцамі. Да таго ж Нямеччына вельмі пасьпяховая краіна і нам вельмі важна вывучаць досьвед такіх пасьпяховых краін, у тым ліку і ў палітычнай сфэры”.

27-га верасьня – апошні дзень перад галасаваньнем, калі паводле закону агітацыя забароненая.

А 28-га верасьня адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Выбарчыя ўчасткі адкрыюцца а 8-ай раніцы і закрыюцца а 8-ай вечара.


XS
SM
MD
LG