Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: ТБМ агітуе за здаровы лад жыцьця<img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У арганізаваным сёньня магілёўскай суполкай Таварыства беларускай мовы спартовым сьвяце “Краіна здароўя” узялі ўдзел блізу паўтары сотні чалавек.


За здаровы лад жыцьця суполкаўцы агітавалі гульнямі індзейцаў Паўночнай Амэрыкі, беларускай фальклёрнай музыкай, групавымі баямі рыцараў клюбу “Магілёўская дружына”, а таксама сучаснымі спартовымі эстафэтамі.

Сьвята “Краіна здароўя” праходзіла ў адным з цэнтральных гарадзкіх сквэраў імя Саракагодзьдзя перамогі ў межах агульнагарадзкога конкурсу на лепшую арганізацыю спартова-культурнага мерапрыемства. Конкурс абвясьціў Магілёўскі гарвыканкам. У ім бяруць удзел больш за дзесятак гарадзкіх прадпрыемстваў ды арганізацыяў.

Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз у памеры пяцідзесяці базавых велічыняў.




























Ахвочыя бралі ўдзел у забавах з прадметамі індзейскага побыту


















Рыцары біліся амаль па сапраўднаму





































Якое ж беларускае сьвята без лыжных гонак?









































На сьвяце былі індзейцы й сапраўды вігвам (ціпі) зь племя Лякотаў





































Сьвята праходзіла пад мэлёдыі беларускай фальклёрнай музыкі.































Рыцарскі клюб “магілёўская дружына” на сьвяце са сваім штандарам

XS
SM
MD
LG