Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацак: затрыманьні за распаўсюд газэты “Выбар”


На моладзевых актывістаў Алеся Круткіна з Полацку і Кастуся Іванова зь Віцебску склалі пратаколы ў Полацкім гарадзкім аддзеле міліцыі.


Хлопцы, якіх вінавацяць у распаўсюдзе друкаваных выданьняў, што ня маюць выходных дадзеных, паўтары гадзіны правялі ў пастарунку. Па складаньні пратаколу ім паведамілі, што дашлюць позвы ў суд або на адміністрацыйную камісію.

228 паасобнікаў газэты “Выбар”, у якой зьмешчаны аргумэнты на карысьць байкоту парлямэнцкіх выбараў, супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі.

XS
SM
MD
LG