Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Рымашэўскі агітуе на вуліцах і кватэрах <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Агітацыйную кампанію на вуліцах і месцах жыхарства выбарцаў праводзіць сустаршыня аргкамітэту ў стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі.


Ён зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Адзінцоўскай выбарчай акрузе №101.

Віталь Рымашэўскі і ягоныя паплечнікі праводзяць агітацыю ў некалькіх месцах выбарчай акругі адначасна.

Дульчык Аляксандр Леанардавіч, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Віталя Рымашэскага”

Карэспандэнтка: “Ці часта праводзіце пікеты?”

Дульчык: “Па магчымасьці. Як ёсьць час – праводзім”.

Карэспандэнтка: “Як людзі рэагуюць на агітацыю?

Дульчык: “Па-рознаму: хто добра, хто зусім не рэагуе. А некаторыя зусім ня ведаюць, што выбары адбываюцца ў краіне”.

Карэспандэнтка: “Спадзяваньні ёсьць?”

Дульчык: “Павінна ж быць альтэрнатыва ў выбарах, ня толькі ж, каб ад улады ўсе ішлі. Таму я тут і стаю, дапамагаю ў гэтай справе”.

Гутару зь мінакамі, якія спыняліся каля плякату, бралі і чыталі ўлёткі:



















Карэспандэнтка:
“Ці жывяце вы ў гэтым раёне, у гэтай акрузе, ці ведаеце сваіх кандыдатаў?”

Спадарыня: “Так, тут жыву і кандыдата ведаю. Вось, Віталь, як яго прозьвішча? Рымашэўскі. За яго і будзем галасаваць”.

Спадарыня: “Каб жа за іх галасаваць ды яны што дапамагалі. А так жа яны нічога не дапамагаюць”.




















Карэспандэнтка:
“Я бачу, што вы ўзялі ўлётку – ці прачыталі, ці ведаеце хто ваш кандыдат?”

Спадар: “Не, пакуль ня ведаю. І ўвогуле, гэтым разам вельмі дрэнна пастаўленая праца, каб пазнаёміцца з кандыдатамі ў дэпутаты. Раней хоць на дзьвярах у пад’ездах нешта вешалі, а зараз нічога. Таму, магчыма, галасаваць не пайду”.

Карэспандэнтка: “Як вы лічыце, ці патрэбна вось такая агітацыйная кампанія?”

Спадарыня: “Абавязкова, вельмі патрэбная. Я вось упершыню, першага кандыдата пабачыла – Віталь Рымашэўскі. А так, ідзеш на выбары і ня ведаеш за каго галасаваць. Такіх мерапрыемстваў патрэбна пабольш”.

Яшчэ адзін сябра групы падтрымкі, які раздаваў улёткі -- студэнт менскага ВНУ. Ён прасіў не называць яго імя, каб не страціць вучобу за падтрымку апазыцыйнага кандыдата. Вось як ён пракамэнтаваў свой удзел перадвыбарчым пікеце Віталя Рымашэўскага:

“Прыемна адчуваць, што можна зьмяніць будучыню сваёй краіны. Я гляджу на людзей – у іх усё дрэнна і яны нічога ня хочуць рабіць, каб нешта палепшыць. Яны ня вераць, што нехта нешта можа зрабіць лепш. Вось – добрая магчымасьць даказаць адваротнае”.




XS
SM
MD
LG