Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Пакістане: загінуў амбасадар Чэхіі


Амбасадар Чэхіі ў Ісламабадзе Іво Здарэк, які лічыўся зьніклым пасьля тэракту напярэдадні ўвечары ў гатэлі "Марыёт”, загінуў, паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на пакістанскія ўлады.


Раней прадстаўнік чэскай амбасады паведаміў, што амбасадар Іво Здарэк патэлефанаваў пасьля выбуху з гатэлю і папрасіў яго адтуль эвакуяваць. Пасьля гэтай гутаркі зьвестак пра дыплямата не было, паведамляе РІА «Новости».

Напярэдадні ўвечары ў гатэлі "Марыёт”, падарваўся начынены сотнямі кіляграмаў выбухоўкі грузавік, якім кіраваў тэрарыст-сьмяротнік. У выніку тэракту загінулі каля 60 чалавек, каля 200 атрымалі раненьні, а будынак гатэля моцна разбураны.

Ад двух выбухаў у зямлі ўтварылася варонка шырынёй 6 м і глыбінёй 4,6 м. Маса выбухоўкі складала да паўтоны.

"Марыёт" зьяўляецца самым прэстыжным і найбольш ахоўным гатэлем у Ісламабадзе, дзе звычайна спыняюцца замежныя турысты і журналісты.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG