Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сёньняшнім інтэрвію для „Financial Times” i „Frankfurter Allgemeine Zeitung” сказаў, што хоча, каб Захад прызнаў парлямэнцкія выбары ў Беларусі 28 верасьня.

„Калі вы кажаце, што для вас важныя парлямэнцкія выбары, то мы цалкам адкрылі для вас краіну: ідзіце, глядзіце, назірайце, ці ў адпаведнасьці з нашымі законамі праходзіць перадвыбарчы пэрыяд, датэрміновае галасаваньне і самі выбары”, — цытуе Лукашэнку агенцтва БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсьліў, што хоча Захад таго ці не, новы парлямэнт будзе абраны. Але адначасова ён дадаў: „Мы хочам, каб вы нас ўспрынялі і прызналі нашы выбары”.

Мы хочам кантактаваць з вамі ва ўсіх сфэрах: ад навукі да самых складаных пытаньняў ўзаемадачыненьняў паміж дзяржавамі
Прэзыдэнт Беларусі таксама заявіў, што ня хоча кантактавацца з Захадам цераз „жалезную заслону”, якую Захад пабудаваў на мяжы зь Беларусьсю.

„Мы хочам кантактаваць з вамі ва ўсіх сфэрах: ад навукі да самых складаных пытаньняў ўзаемадачыненьняў паміж дзяржавамі”, — сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG