Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Настаяцель рэлігійнай грамады прыходу ўсіх сьвятых у горадзе Менску айцец Фёдар Поўны адмовіўся ад сэнатарства пасьля размовы з патрыярхам усяе Русі Алексіем II.


На 17 верасьня было пададзена 56 заяваў, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Аднак сёньня раніцай айцец Фёдар Поўны прынёс заяву, што здымае сваю кандыдатуру.

Паводле спадара Лазавіка, Ф.Поўны ў Маскве сустракаўся з патрыярхам усяе Русі Алексіем ІІ. Патрыярх ухваліў вылучэньне, але разам з гэтым адзначыў, што перад праваслаўнай царквой стаіць праблема — магчымасьць расколу прасторы, якую ахоплівае праваслаўная царква.

Гэтая пагроза, паводле словаў патрыярха, узрастае тады, калі сьвятары пачынаюць займацца палітыкай. Айцец Фёдар Поўны сказаў спадару Лазавіку, што зразумеў гэтыя словы найвышэйшай асобы расейскай праваслаўнай царквы як намёк і таму зьняў сваю кандыдатуру.

Сябры ЦВК сёньня разгледзелі дакумэнты патэнцыйных кандыдатаў у склад верхняй палаты Нацыянальнага сходу Беларусі.

Паводле закону, 6 абласьцей і Мінск маюць права вылучыць па 8 кандыдатаў, агулам — 56. Яшчэ 8 сябраў прызначае асабіста кіраўнік дзяржавы.
XS
SM
MD
LG