Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтральная выбарчая камісія адмаўляецца разглядаць скаргі, якія прапанавалі сябры ЦВК з правам дарадчага голасу.


Сябры ЦВК адхілілі прапанову Ўладзімера Раманоўскага, Галіны Сямдзянавай ды Івана Лабачова разгледзець скаргі шасьці дэпутатаў ад АДС, а таксама Анатоля Ляўковіча і Валянціны Сьвяцкай.

Кандыдаты прасілі разабрацца, чаму Барысаўская друкарня не друкуе перадвыбарчыя матэрыялы кандыдатаў ад АДС, сярод якіх, у прыватнасьці, Анатоль Лябедзька і Станіслаў Багданкевіч.

“Гэта быў бы надта вялікі гонар для адной з шматлікіх друкарняў. Наагул, паводле рэглямэнту, гэтае пытаньне намі можа не разглядацца”, — заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

“Мы ня ў стане абмяркоўваць цэлы дзень плёткі і чуткі”, — дадала яна.

Цэнтравыбаркам задаволіў скаргу Ўладзімера Сямашкі.

Выступаючы па тэлевізіі, ён заявіў, што ўтрыманьне лядовага палацу ў Бабруйску патрабуе трох бюджэтаў гораду. Эканамісты бабруйскага гарвыканкаму склалі даведку, што гэта ня так. ЦВК вырашыў, што ў дадзеным выпадку можна казаць пра недакладнасьць у выказваньні, але гэта нельга разглядаць як абразу. А паводле закону, папярэджваць можна толькі за зьнявагу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG