Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва гатовая дапамагчы патрапіць у Эўропу

  • БелаПАН

“Літва была і застаецца гатовай дапамагчы Беларусі ісьці эўрапейскім шляхам, калі, канечне, гэтага будуць хацець самі беларусы”, — заявіла прэсавы сакратар МЗС Літвы Віялета Гайсжаўскайтэ.


“Адкрываецца магчымасьць для аднаўленьня дыялёгу і перагляду цяперашніх санкцыяў”, — зазначыла прадстаўніца МЗС Літвы.

Яна назвала рашэньне, прынятае міністрамі замежных справаў ЭЗ, “асабліва важным”.

15 верасьня міністры замежных справаў Эўразьвязу на сустрэчы ў Брусэлі прынялі заяву, у якой абяцаюць узмацніць “афіцыйныя, эканамічныя і культурныя сувязі” зь Беларусьсю, калі парлямэнцкія выбары 28 верасьня будуць праведзеныя справядліва і дэмакратычна.

“Галоўнае, што Эўразьвяз адчыніў дзьверы дыялёгу зь Беларусьсю, калі краіна будзе дэманстраваць такое імкненьне”, — падкрэсьліла спадарыня Гайсжаўскайтэ.

Камэнтуючы вынікі нядаўняй сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных установаў Беларусі і Літвы, прэсавы сакратар літоўскага МЗС заявіла: яны “абмяняліся думкамі па шырокім спэктры важных двухбаковых пытаньняў, а таксама абмеркавалі сытуацыю, якая склалася ў рэгіёне”.

“Літва мае свае інтарэсы ў Беларусі, як і Беларусь — у Літве”, — зазначыла В.Гайсжаўскайтэ.

“Дыялёг па шмат якіх пытаньнях, якія наўпрост адносяцца да надзённых патрэбаў нашых народаў, павінен працягвацца”, — заявіла прадстаўніца МЗС Літвы.

“Вынікі гэтага дыялёгу добра вядомыя: канчаткова дэмаркаваная дзяржаўная мяжа, расьце гандлёвы абарот, ажыцьцяўляецца транзыт, сканчаецца падрыхтоўка пагадненьня пра ўзаемныя паездкі жыхароў памежных раёнаў”, — патлумачыла Віялета Гайсжаўскайтэ.
XS
SM
MD
LG