Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч агітуе за кандыдатаў ад “Эўракааліцыі”


Сёньня палітык узяў удзел у агітацыйным сходзе кандыдаткі Тацяны Садоўскай, якая балятуецца па Лепельскай выбарчай акрузе № 23.

Сход прайшоў у раённым Доме культуры Лепеля. Прысутных у залі было няшмат, але яны актыўна задавалі пытаньні і самой кандыдатцы, і лідэру сацыял-дэмакратаў, які ўваходзіць у лік давераных асобаў спадарыні Садоўскай.

Заўтра Мікалай Статкевіч мяркуе распаўсюджваць на Смаленскім кірмашы ў Віцебску агітацыйныя ўлёткі кандыдатаў Ігара Каныгіна і Аляксея Гаўруцікава. Разам зь ім выйдзе агітаваць і былы палітвязень, лідэр віцебскіх прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч. Увечары Мікалай Статкевіч возьме ўдзел у агітацыйным сходзе разам з кандыдаткай па Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 20 Галінай Козыравай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG