Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Мянцюк зьмешчаны ў менскі ізалятар


З Расеі экстрадыраваны Раман Мянцюк, які ў нецьвярозым стане на аўтамабілі “Фольксваген” пратараніў “жывы шчыт”, ад чаго пацярпелі людзі.


Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе МУС. Раман Мянцюк абвінавачваецца ў парушэньні правілаў дарожнага руху, вынікам чаго стала нанясеньне цялесных пашкоджаньняў. У чаканьні суду Мянцюк зьмешчаны ў менскі сьледчы ізалятар.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 2 сакавіка на Слуцкай шашы пад Менскам. Каб спыніць Р. Менцюка, міліцыя выставіла ўпоперак дарогі прыватныя аўтамабілі. Міліцыянты Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіч былі пазьней за гэта асуджаныя. Раман Мянцюк уцёк у Маскву, дзе быў затрыманы ў ліпені.

Разам з Раманам Менцюком да суду будзе прыцягнутая яго жонка Алена, якая, паводле сьледзтва, нібыта перадала яму кіраваньне аўтамабілем, нягледзячы на яго нецьвярозы стан.
XS
SM
MD
LG