Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч мяркуе, што, па сутнасьці, Захад “ніяк не адрэагуе” на разгон мірнай акцыі апазыцыі, якая прайшла ў Менску 16 верасьня.


“Любыя такога кшталту дзеяньні зьвязаныя са шкадаваньнем, пэўнымі выказваньнямі з боку Захаду. Але калі гаворка пра тое, як рэальна Захад адрэагуе, адкажу: ніяк”. Паводле Сяргея Гайдукевіча, Захад па-ранейшаму будзе прытрымлівацца “пакрокавай стратэгіі дыялёгу”, якая прадугледжвае ўзаемныя саступкі і крокі наперад у разьвіцьці адносін.

Ці ня спыніць апазыцыя ўдзел у выбарах пасьля разгону акцыі 16 верасьня? Сяргей Гайдукевіч мяркуе, што гэтага не адбудзецца. “Адзінае, што магла зрабіць дэмакратычная апазыцыя, гэта адразу адмовіцца ад удзелу ў выбарах. Зараз казаць пра байкот позна”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG