Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС пацьвердзіла гібель беларускі ў авіякатастрофе

  • БелаПАН

МЗС афіцыйна пацьвердзіла гібель грамадзянкі Беларусі ў авіякатастрофе ў Пермі.


Міністэрства замежных справаў Беларусі афіцыйна пацьвердзіла гібель 25-гадовай беларускай грамадзянкі Юліі Максіменкі ў авіякатастрофе ў Пермі.

Паводле звестак "Аэрафлота", 14 верасня ў выніку катастрофы самалёта "Боінг-737", які выконваў рэйс Масква — Перм, загінула 88 чалавек, у тым ліку восем грамадзян Азербайджану, шэсць — Украіны, два — Францыі, па адным — Кітая, Латвіі, Узбэкістана, Нямеччыны, Турцыі, Італіі, Беларусі.

15 верасня МЗС са спасылкай на МНС Расіі абверг інфармацыю аб тым, што на борце самалёта знаходзілася грамадзянка Беларусі. Паводле звестак знешнепалітычнага ведамства, сярод загінулых лічылася грамадзянка Расіі Юлія Максіменка, 1981 года нараджэння, якая жыла ў Пермі. Як высветлілася потым, у сьпіс ахвяр катастрофы цёзка беларускі была ўнесена памылкова.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG