Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Спэцназаўцы павалілі дзяўчынку на зямлю, схапілі за валасы"


За хадой акцыі сачыла карэспандэнтка Свабоды Любоў Лунёва. Яе рэпартаж.


Лунёва: “Зараз я знаходжуся на вуліцы Старажоўскай. Менавіта сюды з Кастрычніцкай плошчы выціснулі натоўп людзей. Адразу, як людзі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, супрацоўнікі міліцыі пачалі ім пагражаць затрыманьнямі, казалі, што іх акцыя несанкцыянаваная. Кандыдаты ў дэпутаты казалі, што гэта папросту перадвыбарчая кампанія і перадвыбарчая агітацыя. Гэта ніяк не паўплывала на спэцназаўцаў. і яны пачалі выціскаць людзей з плошчы.

Першая сутычка адбылася, калі яны пачалі штурхаць і зьбіваць лідэра АГП Анатоля Лябедзьку. Як толькі натоўп прайшоў вуліцу Інтэрнацыянальную і даўшоў да вуліцы Янкі Купалы, людзі разьдзяліліся на 2 групы, адная пайшла ў бок вуліцы Максіма Багдановіча...

Франак Вячорку некалькі разоў ударылі ў пах. Вельмі моцна зьбілі, у яго нага зараз у крыві. Вінцук Вячорка намагаўся ўратаваць сваго сына, яго таксама ўдарылі. Яму пабілі акуляры
Спэцназаўцы накінуліся на адным рагу на Франака Вячорку і іншых удзельнікаў акцыі і пачалі зьбіваць. Франака Вячорку некалькі разоў ударылі ў пах. Вельмі моцна зьбілі, у яго нага зараз у крыві. Вінцук Вячорка намагаўся ўратаваць сваго сына, яго таксама ўдарылі. Яму пабілі акуляры. Некалькі ўдзельнікаў, у тым ліку і жанчыны былі зьбітыя. Кіроўцы аўтамабіляў спынілі рух і крычалі на спэцнаўзаўцаў,к каб яны спынілі зьбіваць людзей.

Людзі не парушалі правілы дарожнага руху, паводзілі сябе мірна. Спэцназаўцы адну дзяўчынку павалілі на зямлю, схапілі за валасы. Зьбівалі і тых, у каго не было бел-чырвона-белых сьцягоў.


Франак Вячорка сказаў, што яшчэ ня ведае, ці будзе здымаць пабоі. Ён сказаў, што ня можа апазнаць спэцназаўца, які яго зьбіваў. Яны ўсё былі ў форме. Некаторыя спэцназаўцы апранулі адмысловыя пальчаткі.

Начальніка палку спэцназу (нядаўна прызначанага) не было, камандаваў спэцназаўцамі камандзір, які кіруе патрульна-паставой службай".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG