Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 верасьня ў Нью-Ёрку памерла Берта Зэльцэр, маці амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра, які быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня ў Беларусі.

У сувязі з гэтым адвакат Зэльцэра Зьміцер Гарачка накіраваў у Вярхоўны суд Беларусі хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня для свайго падабароннага. Адказ пакуль невядомы.

Сёньня ж Зьміцер Гарачка бачыўся з Эмануілам Зэльцэрам у турме КДБ, дзе грамадзяніна ЗША трымаюць з сакавіка.

“Пачуваецца ён па-ранейшаму вельмі дрэнна. І вы разумееце, што паведамленьне пра сьмерць маці не дадало яму настрою і здароўя. Як нармальны чалавек, ён вельмі перажывае, што не ўдалося з маці яшчэ раз пабачыцца і разьвітацца. Мяркую, суд не задаволіць маё хадайніцтва. Па-першае, у нас да суду нікога не адпускаюць, а грамадзяніна ЗША тым больш”.

Нагадаем, 26 верасьня адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Эмануіла Зэльцэра ў Вярхоўным Судзе.

Бэрце Зэльцэр было 92 гады. У чэрвені яна зьвярталася зь лістом да Аляксандра Лукашэнкі, прасіла “выратаваць жыцьцё яе сыну” і не забараняць яму ўжываць звыклыя лекі. Паводле брата Э.Зэльцэра Марка, “адказу на гэты ліст не атрымалі”.

XS
SM
MD
LG