Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністры замежных спраў Эўрасаюзу станоўча камэнтуюць учорашнія брусэльскія дэбаты вакол паслабленьня санкцыяў супраць Беларусі.


Яны лічаць, што такое паслабленьне цалкам магчыма — пры той умове, што парлямэнцкія выбары тут пройдуць у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.

Як заявіла ў інтэрвію агенцыі АРА аўстрыйскі міністар замежных спраў Урсула Пласьнік, за ўсе апошнія гады гэта было “ўпершыню, калі кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў ЭЗ разам абмяркоўвалі спыненьне санкцыяў супраць беларускага ўраду і далейшыя магчымасьці двухбаковых кантактаў”. Усё гэта, паводле аўстрыйскага міністра, сьведчыць пра “пачатак канца той ізаляцыі, у якую Беларусь сама і трапіла”.

Камэнтуючы рашэньне міністраў замежных спраў ЭЗ адносна Беларусі, намесьнік прэм’ер-міністра Чэхіі Аляксандар Вондра, які ўчора таксама браў удзел у брусэльскай сустрэчы, заявіў:

“Я думаю, мэта відавочная. У сувязі з падзеямі вакол Грузіі ўсе мы не зацікаўленыя ў тым, каб хтосьці падштурхоўваў Беларусь у абдымкі яе ўсходняга (расейскага) суседа. Аднак пры гэтым мы павінны быць упэўненыя, што цяперашняя пазытыўная тэндэнцыя ў палітыцы афіцыйнага Менску — не выпадковы эпізод, а сталая тэндэнцыя”, — заявіў Вондра. Паводле ягоных слоў, ідэю пра тое, каб зьняць зь Беларусі санкцыі неадкладна, Чэхія не падтрымае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG