Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: першае папярэджаньне кандыдату ад Партыі БНФ


Вадзіму Саранчукову папярэджаньне вынесьлі за плякаты, якія распаўсюдзіла партыя БНФ “Адраджэньне” зь ягоным прозьвішчам. У Акруговай камісіі палічылі, што гэтыя агітацыйныя матэрыялы надрукаваны не за дзяржаўныя сродкі, якія выдзяляюцца кожнаму кандыдату ў дэпутаты спэцыяльна на выбарчую кампанію.


Плякаты са зьместам “Партыя БНФ за сацыяльныя гарантыі”, “За эўрапэйскі выбар для Беларусі”, “За свабодны рынак” былі расклееныя ў горадзе.

Вадзім Саранчукоў лічыць, што Акруговая камісія ня мела рацыі, калі выносіла яму папярэджаньне, паколькі, на яго думку, партыя ў любы час можа свабодна рэклямаваць свае ідэі.

Вадзім Саранчукоў зьяўляецца кандыдатам ў дэпутаты па Гарадзенскай Занёманскай акрузе №49. Ён зьяўляецца кіраўніком гарадзкой арганізацыі БНФ “Адраджэньне”.

XS
SM
MD
LG