Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пухавічы: суд стаў на бок улады


Сёньня судзьдзя Пухавіцкага раёну Лілія Рухлевіч адхіліла скаргу жыхароў пасёлку Дружны на кіраўніцтва Пухавіцкага райвыканкаму.


Рашэньне суду не дазваляе насельніцтву знаёміцца з дакумэнтамі Пухавіцкага райвыканкаму, зьвязанымі з будаўніцтвам хімічнага заводу расейскай прыватнай кампаніі “Август”.

Заяўніца Настасься Рысевец паведаміла “Свабодзе”:

“Акрамя экалягічнай інфармацыі, у гэтых дакумэнтах якраз утрымліваецца тое, што мясцовае насельніцтва супраць будаўніцтва гэтага заводу. І таму гэтыя пратаколы вельмі важна атрымаць. Мы імкнёмся даказаць, што насельніцтва выказвалася супраць, а ўлада пра гэта хлусіць”.

Са словаў Настасьсі Рысевец, 3 верасьня суд у Пухавічах правёў папярэднюю сустрэчу з заяўнікамі. 10 верасьня суд запатрабаваў з райвыканкаму дакумэнты, зьвязаныя з будаўніцтвам шкоднай вытворчасьці. 12 верасьня з гэтымі дакумэнтамі азнаёміліся толькі судзьдзя і пракурор.

Настасься Рысевец заявіла, што абскардзіць сёньняшняе рашэньне ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Насельніцтва пасёлкаў Дружны і Сьвіслач, а таксама шэрагу вёсак пратэстуе супраць будаўніцтва побач з іхнымі паселішчамі расейскага заводу па вытворчасьці ядахімікатаў.


XS
SM
MD
LG